Асаблівасьці беларускага літаратурнага вымаўленьня
1) Вымаўленьне галосных. Усе галосныя гукі вымаўляюцца выразна і дакладна.
2) Поўнагалосьсе. Мілагучнасьць беларускае мовы ёсьць у гармоніі паміж галоснымі й зычнымі гукамі. Беларуская мова пазьбягае спалучэньняў аднолькавых зычных гукаў і зычных, якія знаходзяцца побач: часта за зычным ідзе галосны, а за галосным ідзе зычны. Параўнайце беларускія й расейскія словы: нагарода - награда, полымя - пламя, вораг - враг, віхор - вихрь, бабёр - бобр.
3) Націск. Націск значна ўплывае на зьмену гукаў. Ненаціскныя гукі вымаўляюцца выразна, гэта абумоўлівае нясьпешны, напеўны тэмп гутаркі. Націск у беларускай мове сілавы (альбо дынамічны), бо пры вымаўленьні націскных складоў моўныя ворганы знаходзяцца ў больш напружаным стане, чым пры вымаўленьні ненаціскных складоў. Таксама ў беларускім слове можна пачуць і колькасны націск. Прыкладам: ты чуў? = [ты^чу:ў]. Тутака гук [у] цягнецца, нібы пяецца, і з гэтае прычыны ў слове чуў чутна яшчэ адна галосная у, на якую націск плаўна пераходзіць. Паколькі ў беларускім слове націскны склад ня толькі больш гучны, але й больш працяглы (у параўнаньні зь ненаціскным складам), то націск у беларускай мове яшчэ называюць колькасна-сілавым.
Націск у слове рознамейсцавы й рухомы. Пад націскам можа быць любы склад: добры (на пачатку слова), высокi (у сярэдзіне слова), малады (у канцы слова).
Складаныя словы могуць мець два націскі - асноўны і дадатковы: шаснаццацігадовы, шырокаэкранны, а ў некаторых выпадках нават тры націскі: ультракароткахвалёвы.
З прычыны рухомасьці, націск можа быць адзіным сродкам вызначэньня сэнсу словаў, якія складаюцца з аднолькавых гукаў. Параўнайце:
кавалі - кавалі кара - кара пара - пара сьвяты - сьвяты
Зьвярніце, калі ласка, увагу на тое, што ў блізкіх па гучаньні беларускіх і расейскіх словах націск можа мець розныя мейсцы:
адзінаццаць - одиннадцать весьці - вести хораша - хорошо чатырнаццаць- четырнадцать малы- малый у ваду - в воду дай руку - дай руку
У вадрозьненьні ад расейскай, у беларускай мове прыназоўнік ніколі не бывае пад націскам. Параўнайце: за горад - за город, на гару - на гору, за рукі - за руки, за поўнач - за полночь.
4) Словы не і без. Словы не і без ня маюць свайго націску, яны як бы зьнітаваныя з тым словам, перад якім знаходзяцца. Менавіта таму ў некаторых разох трэба пісаць ня, бяз, а ў іншых - не, без у залежнасьці ад таго, у якім складзе перад націскам яны знаходзяцца. Ня буду, бяз хлеба (калі першы склад пад націскам), але не хачу, без вады (калі першы склад ненаціскны) - гэтая зьява завецца яканьнем.
5) Аканьне і яканьне. Галосныя о, э могуць знаходзіцца толькі пад націскам. Калі пры зьмене слова націск перасоўваецца на іншы склад, то галосныя о, э пераходзяць у а - гэта завецца аканьнем. Прыкладам: малако - малочны, мароз - маразы, морква - маркоўны. Адпаведна, калі ненаціскныя галосныя е, ё пераходзяць у я - гэта завецца яканьнем. Прыкладам: везьцi - вязу, несьцi - нясу, лес - лясы. Але гэтая асаблівасьць не распаўсюджваецца на некаторыя запазычаныя словы: тэлевізар, эканомiка, сэзон. АЛЕ! каляндар.
! Запомніце. У беларускай мове ў першым складзе перад націскам заўсёды пішыцца і вымаўляецца я.
Аканьне (яканьне) перадаецца на пісьме і не залежыць ад паходжаньня словаў, належнасьці іх да агульных назваў альбо да ўласных імёнаў: Аляксей, Сяргей, сяржант, Гамэр, відэа. Выключэньнем ёсьць некаторыя запазычаныя словы: мэтро, сэзон, сэмэстар. Запомніце вымаўленьне й правапіс словаў радыё = [радыjо], аўдыё = [аўдыjо], трыё = [трыjо].
У словах з націскнымі складамі -ро-, -ло-, -рэ- замест аканьня захоўваецца гістарычнае чаргаваньне літараў о, э зь літарай ы: бровы - брыво, гром - грымець.
Зазначце, калі ў слове сустрэлася літара о, то яна заўсёды будзе пад націскам. Калі ў слове сустрэліся літары э, е альбо ё, то яны, за некаторымі выключэньнямі, таксама знаходзяцца пад націскам.
6) Зацьвярдзелыя гукі. Заўсёды цьвёрда вымаўляюцца гукі [ж], [дж], [ш], [р], [ч]: жывот = [жывот], хаджу = [хаджу], шчотка = [шчотка], рабіна = [раб'іна], чысты = [чысты]. Беларуса пазнаеце па вымаўленьні гукаў [р], [ч] (толькі цьвёрдыя!): парадак = [парадак], не куру = [н'э^куру], не хачу = [н'э^хачу], чытаю = [чытаjу].
7) Дзеканьне і цеканьне. Літары д і т, калі знаходзяцца перад я, е, ё, ю, i, ь ці перад мяккай літарай в, пераходзяць адпаведна ў дз і ц: дзень, дзядзька, дзьвесьце, дзьверы, цьвёрды. Гэта завецца дзеканьнем і цеканьнем.
У словах замежнага паходжаньня замест мяккіх дз і ц ужываюцца цьвёрдыя д і т: дынастыя, тэма, тэлеграма. Але перад некаторымі суфіксамі могуць захоўвацца мяккія дз і ц: лідзіраваць, камандзіроўка.
8) Спалучэньні дж і дз. Спалучэньні літараў дж і дз вымаўляюцца разам і перадаюць адзін гук: нараджэньне, дзецi, дзяўчына, дзень, адзін. Таму на пісьме, пры пераносе, гэтыя літары нельга разьдзяляць: дрож-джы, ха-дзіць.
Асобна спалучэньні літараў дж і дз вымаўляюцца толькі на стыку прыстаўкі й кораня: адзнака = [ад/знака], надзвычайны = [над/звычаjны]. У гэтых выпадках спалучэньні дж і дз адпаведна абазначаюць два розныя гукі: [д][ж] і [д][з].
9) Ужываньне ў (у нескладовага). Пасьля галосных літара у заўсёды пераходзіць у літару ў: улезу сад - увайшлiў хату. Літара ў можа знаходзіцца на пачатку, у сярэдзіне і ў канцы слова: праўда, воўк, поўны, доўга, iшоў, быў.
Гук [ў] вымаўляецца таксама замест гуку [в] пасьля галосных перад зычнымі. У адпаведных выпадках у гук [ў] пераходзіць гук [л]: казала - казаў.
Літара ў не ўтварае самастойнага складу, таму й завецца - у нескладовае. Ужываньне літары ў ёсьць адною з асноўных адметнасьцяў беларускае мовы, якою нельга грэбаваць.
10) Прыстаўныя галосныя а, і. Прыстаўныя галосныя а, і вымаўляюцца й пішуцца на пачатку словаў перад зычнымі р, л, м, ў: аўторак, аржаны, ільготы, імгла, іржавець.
Перад пачатковым i амаль заўсёды пры вымаўленьні паўстае прыстаўны гук [j]: іскры = [jiскры], iржа = [jiржа].
Прыстаўныя галосныя зьнікаюць, калі канчаткам папярэдняга слова зьяўляецца галосны гук: новыяльготы. Няма прыстаўных гукаў і ў словах, што захоўваюць каранёвы галосны: лёд - на лёдзе.
11) Прыстаўныя зычныя в, г. Прыстаўны зычны в вымаўляецца й пішацца перад націскнымі о, у на пачатку слова:вочы, восень, вожык, вушы, вусны, Ворша.
Прыстаўны в зьяўляецца таксама ў сярэдзіне слова пасьля прыставак: завулак, навука, ніводзін, увосень. ! Прыстаўнога в не бывае: 1) У словах, дзе о не пад націскам пераходзіць у а: возера - азёры. Выключэньне складаюць словы і ўтвораныя ад іх: вока - вачэй, востры - вастрыць, вакол - ваколіца, вожык - важаняты. 2) У спрадвечна беларускіх словах, у якіх у разьвілося з в: унук, учора, улада, успамін ды некаторых інш. 3) У словах замежнага паходжаньня, небеларускіх имёнах ды прозьвішчах, небеларускіх геаграфічных назвах: унівэрсытэт, Гербэрт Уэлс, Уфа.
Прыстаўны зычны г перад галоснымі зьяўляецца ў спрадвечна беларускіх словах: гэты, гэй, гэтулькі, дагэтуль.
Прыстаўны зычны г таксама сустракаецца на пачатку словаў замежнага паходжаньня: гісторыя.
12) Вымаўленьне літары і на пачатку словаў. Правілы для злучніка і. Пасьля словаў з канчаткам на галосны, вымаўляецца як [j]: дачка i сын = [дачка^j^сын]. Пасьля словаў з канчаткам на зычны, вымаўляецца як [ы]: сват і швагер = [сват^ы^шваg'эр]. У астатніх выпадках і пасьля словаў на г, к, х вымаўляецца як [і]: луг і поле = [лух'^і^пол'э]. ! Зьвярніце, калі ласка ўвагу, што гэтыя правілы тычацца сытуацыі зьлітнага вымаўленьня, калі паміж словамі амаль ня чутна паўзы. Калі паўза вялікая, то і вымаўляецца нязьменна: дачка i сын = [дачка//і//сын].
Правілы для іншых словаў, што пачынаюцца наі. У беларускай мове шмат словаў, у якiх першая латара і перадае два гукi [jі]. Сюды адносяцца ўсе словы з прыстаўной лiтарай і: iльготы = [jіл'готы], iржавець = [jіржав'эц'], а таксама словы, дзе першая літара і знаходзіцца пад націскам: іней = [jін'эj], Індыя = [jіндыjа], іншы = [jіншы], іхнi = [jіхн'i] ды iншыя. Тутака дадатковы гук [j] не дазваляе карыстацца вышэйпазначаным правiлам для злучнiка і. Таму гэткiя словы вымаўляюцца нязьменна, i на пачатку заўсёды будзе чутна [jі] незалежна ад таго, стаіць наперадзе цьвёрды зычны цi не. Прыкладам: я пайшоў зь iм у горад = [jа пайшоў з'^jім у горат]. Выключэньнем ёсьць слова ішоў. Калi наперадзе стаiць кароткае слова, якое пры вымаўленьні зьліваецца зь iм, то тут прытрымліваемся наступных правілаў: Калi кароткае слова заканчваецца на зычны - вымаўляем [ы]: ён iшоў = [jон^ышоў]. Калi кароткае слова заканчваецца на галосны - вымаўляем [j]: яна iшла = [jана^j^шла].
Калi перад словам ішоў стаiць доўгае самастойнае слова - вымаўляем [jі]: Сёньня ён самастойна ішоў у школу.
13) Асыміляцыя. Па глухасьці: сад = [сат], казка = [каска], грэбці = [грэпц'і] (звонкія зычныя ў канцы і ў сярэдзіне слова перад глухімі вымаўляюцца глуха). Па звонкасьці: просьба = [проз'ба], малацьба = [маладз'ба], лічба = [л'іджба] (глухія зычныя перад звонкімі вымаўляюцца звонка). Па мяккасьці: сьвята = [с'в'ата], радасьць = [радас'ц'], песьня = [п'эс'н'а], езьдзiць = [jэз'дз'iц'].
Перад мяккімі зычнымі цалкам зьмякчаюцца дз, ц, з, с. Адступленьне ад гэтага правіла недапушчальна, паколькі вядзе да страты адной з асноўных адметнасьцяў беларускае мовы. У клясычным правапісе беларускае мовы асыміляцыйная мяккасьць пазначаецца й на пісьме: дзьверы, цьвік, зьберагчы, зьвесткі, сьцяна, зьверху. Асымілятыўнае зьмякчэньне адбываецца як у межах слова, так і ў прыназоўніках: зь вядром, празь лес.
! Зьвярніце, калі ласка, ўвагу, што дз, ц, з, с зьмякчаюцца перад усімі мяккімі зычнымі, акрамя г, к, х. Прыкладам: скінуў, скіраваць, схільнасьць, схема.
Зубныя зычныя з, с, д, т перад шыпячымі [ж], [ш], [дж], [ч] прыпадабняюцца да іх і вымаўляюцца як адзін працяглы шыпячы гук (асыміляцыя сьвісьцячага да шыпячага). Прыклады: Спалучэньні зш, сш вымаўляюцца як [ш:]: бясшкодны = [бяш:кодны]. Спалучэньне зж вымаўляецца як [ж:]: зжаўцець = [ж:аўц'эц']. Спалучэньні зч, сч вымаўляюцца як [шч]: расчараваць = [рашчаравац'], з чым = [ш^чым]. Спалучэньні дч, тч вымаўляюцца як [ч:]: над чым = [нач:^ым], лётчык = [л'оч:ык].
Шыпячыя ж, ш, дж, ч перад сьвісьцячымі [з], [с], [дз], [ц] вымаўляюцца як сьвісьцячыя (асыміляцыя шыпячага да сьвісьцячага). Прыклады: Спалучэньне чц вымаўляецца як [ц:], калі літара ц абазначае цьвёрды гук: на кветачцы = [на^кв'этац:ы], дачцэ = [дац:э], і як [ц':], калі літара ц абазначае мяккі гук: прабачце = [прабац':ц'э]. Спалучэньне шс вымаўляецца як [с':]: злуешся = [злуjэс':а], сьмяешся = [с'м'аjэс':а].
Зычныя д, т перад сьвісьцячымі вымаўляюцца як сьвісьцячыя: Спалучэньні дц, тц вымаўляюцца як [ц:], [ц':]: у хатцы = [у^хац:ы], адценьне = [ац':эн':э].
Фрыкатыўны г перад глухімі [п], [х], [т], [ц], [с], [ш], [ч], [к], [ф] і перад паўзай аглушаецца: парог = [парох], лёгка = [л'охка].
! У вадрозьненьні ад расейскай мовы, спалучэньне літараў чн вымаўляецца нязьменна: сталічны = [стал'ічны].
14) Падваеньне зычных. У беларускай мове, у адрозьненьне ад расейскай, падваеньне зычных паўстае ў канцы слова ў становішчы паміж галоснымі. Калі літары з, с, н, м, дз, ц, ж, ш, ч знаходзяцца паміж галоснымі, то вымаўляюцца працягла: жыцьцё, пытаньне, вясельле.
Падваеньне ж, ш, ч заўсёды вымаўляецца цьвёрда: аблічча = [абл'іч:а], узвышша = [узвыш:а].
Ніколі не падвойваюцца губныя б, п, м і літара р. Яны захоўваюць цьвёрдасьць. У гэтых выпадках на пісьме ставіцца апостраф: бязрыб'е = [б'азрыбjэ], сям'я = [с'амjа], надвор'е = [надворjэ].
Няма падваеньня й у словах замежнага паходжаньня, імёнах людзей: тона, касір, Ала, Іна. Аднак выключэньнем ёсьць некаторыя даўно засвоеныя словы: манна, панна, мадонна, Ганна.
Для арыентыроўкі вы можаце карыстацца наступным простым правілам: там, дзе ў расейскіх словах у канцы сустракаюцца -нье (-ние), -лье (-лие), па-беларуску будзе падваеньне. Прыкладам: варенье - варэньне, терпение - цярпеньне, зелье - зельле.
Я-беларус! Для мяне родная мова-беларуская.Гэтым і ганаруся. Ведаю расейскую і размауляю па-украінску(прауда з памылкамі). Мая думка такая,калі ты жывеш у краіне павінен ведаць мову і традыцыі народа.Няведаеш-вывучай.Вучыцца ніколі не сорамна. Шаноуныя беларусы! Калі ласка вывучайце беларускую мову. Яна вельмі прыгожая і меладычная. Нятрэба цурацца. Пішыце,размауляйце па -беларуску усюды і зауседы. Тады наша мова будзе жыць у сінявокай краіне. З павагай-Лявон.
Get up to 100000 forum backlinks with our backlinks service & massive targeted traffic
Your miu.ucoz.ru website will get thousands of visitors/day using best backlink blast today. See proof how website traffic increased from 400 to 4000 visitors/day and how your website can get same results - http://targeted-web-traffic.org
We can post your custom post up to 100’000 forums around the web, so your site get insane amount of backlinks and as a result your web page will be ranked #1 positions in search engines and your website will get incredible amount of free, targeted web traffic from search engines in very short time.
Most affordable and most powerful service for web traffic and backlinks in the world!
Are you ready to for massive traffic flood to your site? If yes then Order now: http://targeted-web-traffic.org
Most powerful&cost effective SEO and website traffic service in world get up to 100’000 forum backlinks now!
Your miu.ucoz.ru website will get thousands of visitors/day using superb backlink blast available. See proof how web traffic increased from 400 to 4000 visitors/day and how your website can get same results - http://get-more-web-traffic.net
We are able post your marketing message up to 100’000 forums around the web, so your site get thousands of backlinks and as a result your website will be ranked #1 positions in search engines and your website will get incredible amount of free, targeted web traffic from search engines in very short time.
Most affordable and most powerful service for web traffic and backlinks in the world!
Are you ready to for massive traffic flood to your site? If yes then Order now: http://get-more-web-traffic.net