Прывітаньне, Гость
black'n'white
Галоўная » Артыкулы » Агульнае

Як улада дбае пра родную мову

Два са 130. Ніводзін са ста васемнаццаці афіцыйных сайтаў райвыканкамаў не мае беларускамоўнай версіі. Беларускую старонку мае толькі адзін з шасці сайтаў аблвыканкамаў — Гродзенскі. І толькі гарадское кіраўніцтва Магілёву, адзінае з шасці абласных цэнтраў, парупілася пра стварэнне беларускай старонкі афіцыйнага сайту.

Брэсцкі аблвыканкам хоць і мае галоўнага ідэолага, які заснаваў у сваім упраўленні Дзень беларускай мовы, пра роўнае становішча дзяржаўных моваў на афіцыйных сайтах гораду і вобласці пакуль не парупіўся.

Як і ў выпадку з Брэстам, Віцебскі аблвыканкам мае расійскую і англійскую моўныя версіі, гарвыканкам — толькі расійскую. Адзіны тэкст па-беларуску, змешчаны на сайце кіраўнікоў шагалаўскага гораду, прысвечаны Ўладзіміру Караткевічу. Сайты райвыканкамаў таксама мала чым адрозніваюцца між сабой.

Гомельскі аблвыканкамаўскі і гарвыканкамаўскі афіцыйныя сайты ў плане моўных версій не адрозніваюцца ад брэсцкіх і віцебскіх калегаў. Беларуская мова трапляецца на сайтах Ельскага райвыканкаму (у выглядзе вершаванага прысвячэння раёну на галоўнай старонцы), ды на афіцыйнай старонцы Добрушскага райвыканкаму — тут уласныя навіны часам даюцца па-беларуску. У астатніх выпадках сайты магілёўскіх райвыканкамаў не цешаць родным словам і разнастайнасцю афармлення.

Сайт Гродзенскага аблвыканкаму мае ажно чатыры моўныя версіі — беларускую (пазначана, як у банкаматах Беларусбанку — «беларускі»), расійскую, англійскую і нават кітайскую. Сайт гарвыканкаму значна бяднейшы па афармленні, мае толькі расійскамоўную версію. Беларуская мова сустракаецца таксама на сайце Карэліцкага райвыканкаму — як і ў выпадку з Ельскам, гэта вершаванае прысвячэнне карю. Большасць сайтаў райвыканкамаў вобласці выкарыстоўваюць у афармленні галоўных старонак выявы мясцовых храмаў.

Абласному кіраўніцтву Магілёўшчыны варта было б пераняць вопыт сваіх гарадскіх калегаў — сайт гарвыканкаму Магілёву адзіны з афіцыйных старонак абласных гарадоў мае беларускамоўную версію. Сайты тутэйшых раёнаў па афармленні і колькасьці моўных версій не адрозніваюцца ад гродзенскіх, ці брэсцкіх.

Мінаблвыканкам не мае старонкі ў Сеціве на роднай мове. Раздзел «Гісторыя» пачынаецца эпіграфам з цытатай з «Кароткай гісторыі Беларусі» Вацлава Ластоўскага па-расийску. Затое ў аналагічны раздзел сайту Слуцкага райвыканкаму Слуцкі збройны чын не патрапіў ни на якой мове.

Большасць афіцыйных сайтаў выканаўчай улады (найперш райвыканкамаў) створаныя пры падтрымцы БЕЛТА. Гэтыя сайты выкананыя ў аднолькавым стылі: маюць дзве моўныя версіі — расійскую і англійскую, набор стандартных сервісаў. У шапцы сайтаў маюцца выявы рэгіёнаў, дзяржаўны герб і герб раёну. Стужка навінаў папаўняецца матэрыяламі БЕЛТА, радзей уласнымі.

Катэгорыя: Агульнае | Дадаў: miu (12.12.2008)
Праглядаў: 1347 | Каментары: 2 |
Усяго каментарыяў: 2
16.12.2008
1. Алёна (alena) [Матэрыял]
на туте есть форум по обсуждению этого вопроса :))))

17.12.2008
2. Миу (miu) [Матэрыял]
спасылку давай smile

Дадаваць каментары могуць толькі зарэгістраваныя карыстачы.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]

Катэгорыі каталога
Навіны [2]
Агульнае [7]
Вясёлае [6]
Форма ўваходу
Пошук
Сябры сайту
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстачоў: 0